«Падышоў да дзвярэй і сфатаграфаваўся». Як хлусяць прадстаўнікі Круглага стала Васкрасенскага


Два тыдні таму Юрый Васкрасенскі ўзгадваў у сваім тэлеграм-канале, што прадстаўнікі так званага Круглага стала дэмакратычных сілаў наведваюць у Кіеве адміністрацыйныя будынкі і праводзяць кансультацыі з афіцыйнымі асобамі.

На адным з фотаздымкаў прадстаўнік Круглага стала трымаецца за ўваходныя дзверы будынку упаўнаважанага Вярхоўнай рады па правах чалавека.

Скрыншот: yuryvoskresensky / Telegram

«Белсат» адправіў запыт Сакратарыяту ўпаўнаважанага Вярхоўнай рады па правах чалавека, дзе нібыта, па інфармацыі Васкрасенскага, быў прадстаўнік КСДС Уладзіслаў Кацарэнка.

У адказным лісце сцвярджаецца наступнае:

«Устаноўлена, што інфармацыя пра ўваход Юрыя Васкрасенскага і Уладзіслава Кацарэнкі да адміністрацыйнай часткі будынку Сакратарыяту адсутнічае ў журнале часовага пропуску.

Пасля прагляду відэа з камераў відэаназірання Сакратарыята ўстаноўлена, што асоба, пазначаная на фатаграфіі, падышла да дзвярэй Сакратарыята і сфатаграфавалася».

Скрыншот адказнага ліста Сакратарыяту ўпаўнаважанага Вярхоўнай рады па правах чалавека

Між тым самога Юрыя Васкрасенскага прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны і забаранілі ўезд да 2024 года. Яго развярнулі на мяжы 22 кастрычніка, калі той ехаў у Кіеў.

Артыкулы
Юрыю Васкрасенскаму забаранілі ўезд ва Украіну
2021.10.22 15:38

belsat.eu

Стужка навінаў