Ад каронавіруса памёр беларускі пісьменнік-фантаст Сяргей Булыга


Пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік і сцэнарыст Сяргей Булыга. Яму было 68 гадоў, паведамляе партал «Fantlab».

Пісьменнік Сяргей Булыга.
Фота: Nechippa / Wikipedia

Сяргей Булыга нарадзіўся і жыў у Менску.

У 1975 годзе закончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаўшы спецыяльнасць «інжынер-электрык», а ў 1981 годзе – Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. Друкаваўся з 1980 года.

Быў аўтарам казачнай фантастыкі, апавяданняў і казак для дзяцей і дарослых, кінасцэнарыяў, раманаў і аповесцяў у жанры гістарычнай фантастыкі.

Публікаваўся на расейскай, беларускай, украінскай, польскай і англійскай мовах.

Раман Сяргея Булыгі «Чужая карона» ў 2005-м годзе быў адзначаны прэміяй ім. Івана Яфрэмава як найлепшы раман 2004 года. З 2013 да 2015 года працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісу фантастыкі «Космопорт».

На партале «Fantlab» быў апублікаваны некралог аб смерці пісьменніка.

«Зусім нядаўна мы дамаўляліся з ім аб сустрэчы, але дзесяць дзён таму ён паведаміў мне, што захварэў на каронавірус, і вось учора яго не стала.

Ён не любіў казаць пра сябе. Калі вы зазірнеце на яго аўтарскую старонку, то ўбачыце караценькую даведку аб ім на адзін абзац – мікрабіяграфію, па аналогіі з мікраапавяданнямі, якіх ён напісаў нямала. Я некалькі разоў прапаноўваў яму распавесці пра сябе і сваю творчасць падрабязней, маўляў, несалідна гэта неяк выглядае, паглядзі, якія опусы аб сабе выкладваюць іншыя. Ён заўсёды адмаўляўся, лічачы, што пра пісьменніка павінны казаць не факты біяграфіі, а напісаныя ім творы.

«Любі яго, пакуль ён жывы» – як усё ж такі гэта дакладна. Жахліва крыўдна, што ён паспеў завяршыць працу над «Крайскімі хронікамі», напісаў два раманы, якія працягнулі «Чужую карону» – найлепшы фэнтэзі-раман у беларускай літаратуры, адзначаны прэміяй ім. І. Яфрэмава, але так і не ўбачыў іх выдадзенымі. Засталіся неапублікаванымі і іншыя раманы, напісаныя ім за апошнія гады. Я ўпэўнены, што яны ўсё ж знойдуць свайго выдаўца і пацешаць чытачоў – аматараў фантастыкі, але як жа шкада, што гэта адбудзецца ўжо без яго», – напісана на старонцы парталу.

Hавiны
У Менску развіталіся з журналістам Аляксандрам Коктышам. Фота
2021.10.26 13:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў