Нецвярозы кіроўца на фуры паспрабаваў уехаць у Менск па сустрэчнай дарозе


Скрыншот з відэа: gaiminsk / Telegram

Патрулюючы праспект Дзяржынскага 25 верасня супрацоўнікі ДАІ ўбачылі, як у горад па сустрэчцы заязджае фура. Інспектары паспрабавалі затрымаць парушальніка, аднак той працягнуў рух. Праз некалькі хвілін міліцыянтам удалося спыніць грузавік, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Менску.



За рулём фуры знаходзіўся нецвярозы кіроўца, яго даставілі на агляд. Канцэнтрацыя алкаголю ў яго арганізме склала 1,77 праміле алкаголю.

Дальнабойнік растлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што вярнуўся з рэйса і выпіў 300 грамаў каньяку. Аднак на пытанне інспектара, навошта сеў за руль у такім стане, кіроўца адказаць не змог.

Парушальніка інспектары даставілі ў выцвярэзнік.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў