Ва ўкраінскім Бярдзянску забілі аднаго з кіраўнікоў акупацыйнай адміністрацыі


26 жніўня ва ўкраінскім Бярдзянску, акупаваным расейскімі войскамі, падарвалі машыну намесніка начальніка ДАІ гораду Аляксандр Калеснікаў, якога прызначылі акупацыйныя ўлады.

Падарваная машына Калеснікава ў Бярдзянску.
Фота: Бердянск. Официально / Telegram

Калеснікава даставілі ў гарадскую клінічную больніцу з асколачнымі раненні, паведамляе тэлеграм-канал «Бердянск. Официально».

Выратаваць паліцыянта не атрымалася.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, выбуховае прыстасаванне было начынена паразлівымі элементамі і замацавана на вышыні больш як тры метры на дрэве.

Абноўлена
У акупаванай Новай Кахоўцы застрэлілі намесніка кіраўніка прызначанай РФ «адміністрацыі»
2022.08.06 18:18

Прадстаўнікі акупацыйнай адміністрацыі ва Украіне рэгулярна сустракаюцца з замахамі на сваё жыццё.

Напрыклад, 24 чэрвеня ў Херсоне пры выбуху аўтамабіля загінуў кіраўнік упраўлення «адміністрацыі» Херсонскай вобласці ў моладзевай палітыцы Дзмітрый Саўлучэнка.

4 жніўня стала вядома пра шпіталізацыю прызначанага Расеяй кіраўніка вобласці Уладзіміра Сальда. Са звестак медыяў, ён мог быць атручаны.

А 6 жніўня невядомыя расстралялі з пісталета Макарава намесніка кіраўніка «адміністрацыі» Новай Кахоўкі Віталя Гуру каля ягонага дому.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў