Гомельскія ўлады незаконна выдалілі справаздачу, у якой былі звесткі пра масавыя рэпрэсіі ў 1937 годзе


У Гомлі сабраліся будаваць дарогу і на сайце мясцовага Упраўлення камунальнага будаўніцтва апублікавалі справаздачу пра ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Аднак у хуткім часе справаздачу выдалілі з сайту, бо ў ёй апынуліся схемы з пазначэннем брацкіх магілаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў 1937 года.

Скрыншот: uksgomel.by

Арганізацыя «Экадом» заўважыла, што на адной са схемаў лесу ўздоўж Чарнігаўскай трасы пазначаныя месцы масавых расстрэлаў у 1937 годзе. Пасля тога як пра гэта напісалі медыі, справаздачу выдалілі з сайту, што ёсць парушэннем Закону Рэспублікі Беларусь аб ахове навакольнага асяроддзя. Паводле закону, улады павінны размясціць справаздачу ў адкрытым доступе, а таксама выкласці яе на сайце мясцовага выканаўчага камітэту.

Таксама ў справаздачы быў ліст ад «БЕЛНІІПГрадабудаўніцтва», у якім апісана, што на тэрыторыі на поўдзень ад Навабеліцага лесу, «магчыма, маюцца шматлікія няўлічаныя пахаванні першай паловы ХХ стагоддзя – ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930-х гадоў і знішчаных 19–22 жніўня 1941 года частак Чырвонай арміі, якая абараняла Гомель ад войскаў нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Скрыншот: uksgomel.by

Пасля гэтага мясцовыя ўлады і прадзяржаўныя СМІ спачатку сталі выказваць незадавальненне дзеяннямі праектавальнікаў, маўляў, яны памыліліся. Пазней мясцовая праўладная газета выпусціла артыкул з назваю «Чонкаўскі лес нацысты завалілі трупамі», у якім сказана, што «рэпрэсіі 1930-х у Гомлі аказаліся кропляй у моры ў параўнанні з нацысцкаю крываваю вакханаліяй». І заявілі, што схему з пахаваннямі трэба перарабіць.

Гісторыі
Змовы ў беларускай гісторыі – удалыя і няўдалыя
2022.08.23 10:53

Генпракуратура пакрыўдзілася?

Як стала вядома, Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу за распаўсюд на гомельскім рэсурсе «Флагшток» і сайце «Зеркало» інфармацыі пра «адмаўленне генацыду беларускага народу» (ч. 1 арт. 130-2 КК). Справа накіраваная ў Следчы камітэт для папярэдняга расследавання.

У якіх менавіта матэрыялах Генпракуратура знайшла згаданую інфармацыю, не паведамляецца. Але згаданыя выданні былі сярод тых, хто пісаў гомельскія «цуды» з мапамі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў