Прысуд Мажэйку і Юргілевіч. Арышты па ўсёй Беларусі. Хроніка рэпрэсіяў 26 ліпеня


Сілавікі працягваюць рэпрэсіі і затрыманні грамадзянаў Беларусі ў многіх гарадах краіны, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу за 26 ліпеня.

Журналіст Павел Мажэйка і адвакатка Юлія Юргілевіч на абвяшчэнні прысуду ў Гарадзенскім судзе. Горадня, Беларусь. 26 ліпеня 2023 года.
Фота: Белта

Журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да 6 гадоў зняволення. Палітвязняў прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове»).

Прысуд агучыў суддзя Гарадзенскага абласнога суда Максім Філатаў.

Hавiны
Агучаны прысуд Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч
2023.07.26 18:15

У Гомлі сілавікі схапілі цэлую сям’ю. Затрымалі пажылую пару, дачку і зяця. Арыштаваных будуць судзіць паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

У Берасці сілавікі схапілі лекара-ўролага абласной лякарні Алега Зыкуна. Паводле папярэдняй інфармацыі – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, піша рэсурс «Белые халаты».

Таксама ў Берасці байцы ГУБАЗіК схапілі майстра па шахматах Дзмітрыя Буланава. Паводле «Медыязона», ГУБАЗіК атрымаў доступ да закрытага чату «Свабодныя шахматысты Беларусі».

Вядома, што Буланава адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе пасля трох дзён арышту.

Сілавікі з ГУБАЗіК паведамляюць пра затрыманне былога мадэратара каналу «Страна для жизни» 60-гадовага Яўгена Манькова.

Мужчына некаторы час жыў за мяжой, але вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе яго і схапілі. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён удзельнічаў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і размяшчаў у інтэрнэце «экстрэмісцкую сімволіку».

Палітвязня Алега Яфрэменку зноў асудзілі за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі. Такім чынам вязня асудзілі ўжо паводле трэцяй крымінальнай справы.

Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення.

Hавiны
Ад працаўнікоў «Горадня Азот» патрабуюць здаваць карты паляка ў КДБ
2023.07.26 22:28

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў