Justice Hub апублікаваў даклад «Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі»


Эксперты Цэнтру права і дэмакратыі «Justice Hub» падрыхтавалі юрыдычны аналіз парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі ў перыяд з траўня 2020 да траўня 2023 года. Дакумент фіксуе злачынствы супраць чалавечнасці.

Эксперты Цэнтру права і дэмакратыі «Justice Hub».
Фота: ldc-jh.eu

Лукашэнка і беларускія ўлады здзейснілі злачынствы супраць чалавечнасці, якія ўключаюць у сябе пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, згвалтаванні і іншыя цяжкія формы сексуальнага гвалту, гвалтоўныя знікненні, пераследы і дэпартацыі. Такія высновы вынікаюць з дакладу экспертаў Цэнтру права і дэмакратыі «Justice Hub» – Марыке дэ Хун, Андрэя Васільева і Марыі Колесава-Гудзілінай.

Аўтары дакументу таксама апісалі аналіз магчымасцяў прыцягнення злачынцаў да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд, унутраныя суды, стварэнне спецыяльнага трыбунала па злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі.

У дакладзе таксама вызначаныя патэнцыйныя злачынцы. Гэта таксама пракуроры і суддзі.

Hавiны
Агучаны прысуд Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч
2023.07.26 18:15

 

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў