Пасол Беларусі ў РФ ацаніў, колькі каштавала нашай краіне страта рынкаў ЕЗ і Украіны


Страта рынкаў Еўразвязу і Украіны праз санкцыі, уведзеныя пасля выбараў 2020 года, каштавала для Беларусі 10,5 млрд долараў, заявіў пасол нашай краіны ў Расеі Дзмітрый Крутой у інтэрв’ю «РИА Новости». Рынкі былі пераарыентаваныя, аднак Беларусь усё роўна не змагла кампенсаваць страту 1,7 млрд долараў свайго экспарту ў ЕЗ і Украіну.

Дзмітрый Крутой.
Фота: president.gov.by

Больш за 50 % беларускага ВУП складаюць экспартныя пастаўкі тавараў і паслуг, заявіў Дзмітрый Крутой. Аднак раней беларускі экспарт у практычна роўных долях размяркоўваўся паміж еўрапейскім рынкам і Расеяй.

«Летась доля ЕЗ знізілася да 14 %, а за пяць сёлетніх месяцаў – да 5%. З ясных прычынаў Украіны цяпер няма наогул. Страта рынкаў Еўропы і Украіны ў выніку склала для беларускай эканомікі 10,5 млрд долараў», – сказаў Дзмітрый Крутой.

Вызначальнымі сектарамі беларускай эканомікі, што найбольш пацярпелі ад санкцыяў, ён назваў нафтаперапрацоўванне і продаж калійных угнаенняў, але заявіў, што цяпер там ужо ідзе «аднаўленчы рост».

Крутой дадаў, што на расейскі рынак было перанакіравана тавараў на 6,5 млрд долараў, у Кітай і краіны Афрыкі ды Лацінскай Амерыкі перакінулі 2,2 млрд долараў.

«Наогул, калі палічыць усё, то мы не дацягнулі да максімальнага значэння дзесьці ўсяго толькі 1,7 млрд долараў», – сказаў пасол.

Нягледзячы на гэта, Крутой мяркуе, што перанакіраванне патокаў праходзіць паспяхова і ёсць «нарожным каменем поспеху» ў барацьбе з санкцыямі. Ён таксама зазначыў, што сёлета нашая краіна адправіць у Расею 1 млн тон нафтапрадуктаў.

Аналітыка
Украінскія дэпутаты хочуць для Беларусі санкцыяў і рэпарацыяў ад яе. Што з гэтым рабіць?
2023.06.21 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў