Рэальны памер пенсіяў у Беларусі падаў пяць месяцаў запар


Фармальна ж сярэдняя пенсія вырасла ў траўні на 80 капеек – да 483,4 рубля.

Жанчына сталага ўзросту ідзе дадому. Менск, Беларусь. 1 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у снежні–красавіку сярэдні памер прызначаных пенсіяў быў нязменным: 482,6 рубля. У траўні ён нават вырас на 80 капеек. Але штомесяц з пачатку 2021 года рэальны памер пенсіяў толькі змяншаўся: на 1,1% у студзені, на 1,9% у лютым, на 0,7% у сакавіку і красавіку, на 0,4% у траўні.

Травеньскія 483,4 рубля – 191,08 долара паводле сярэднемесячнага курсу Нацбанку. Годам раней беларускім пенсіянерам у сярэднім прызначалі 433,3 рубля – тады гэта было роўным 178 з паловай долара (беларускі рубель рэзка ўпаў да долара ў сакавіку).

Аналітыка
7 рэчаў, якія трэба ведаць пра пенсію, нават калі не хочацца думаць пра старасць
2021.06.09 08:41

Сярэдні налічаны заробак (да вынятку падаткаў і збораў) склаў у траўні-2021 1419,6 рубля (561,15 долара), вырас з пачатку году на 129,6 рубля. Найбольш зарабляюць у IT, там сярэдні налічаны заробак склаў 6368,7 рубля. Найменш – у сацыяльных паслугах, там 782,9 рубля. Настаўнікам налічылі 1129,2 рубля, лекарам – 2205,9 рубля.

Аднак заробак сярэднестатыстычнага беларуса ніжэйшы за сярэдні. Так званы медыянны заробак – заробак чалавека «ў сярэдзіне спісу», адносна якога палова беларусаў зарабляе больш, а палова менш. Статыстыку аб медыянным заробку раней публікавалі два разы на год, у траўні і лістападзе. Але сёлета ў траўні не сталі публікаваць, а ў мінулым лістападзе сярэднестатыстычны беларус меў налічаны заробак усяго 944,4 рубля, тады як сярэдні заробак быў роўным 1300,5 рубля.

4,2% беларусаў жывуць за мяжой беднасці – з сярэднедушавымі рэсурсамі, ніжэйшымі за бюджэт пражыткавага мінімуму. Той бюджэт роўны 273,27 рубля (каля 108 долараў) у сярэднім на душу насельніцтва.

Hавiны
Недахоп медыкаў, будаўнікоў і кіроўцаў: якія прафесіі найбольш запатрабаваныя ў Беларусі
2021.06.20 15:21

АА belsat.eu

Стужка навінаў