Развітанне з Вольгай Завадскай адбудзецца 26 траўня


Развітанне з Вольгай Завадскай адбудзецца ў менскім крэматорыі на Паўночных могілках 26 траўня а 14:30. Вольгі, маці зніклага 22 гады таму журналіста Дзмітрыя Завадскага, не стала 25 траўня.

Вольга Завадская. Крыніца: charter97.org

Вольга Завадская памерла пасля цяжкай хваробы. У 2016 годзе ў жанчыны знайшлі рак малочнай залозы і пухліну ў мозгу, апошні год яна была прыкаваная да ложка – перасталі слухацца ногі і рукі. Вольгу даглядалі дачка і муж.

Яна так і не атрымала цела свайго сына, аператара Дзмітрыя Завадскага, які знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт 7 ліпеня 2000 года. Ён выйшаў з дому, каб на сваім аўце сустрэць у аэрапорце журналіста Паўла Шарамета. Але да аэрапорту так і не даехаў.

Аўтамабіль знайшлі на паркоўцы са змытымі адбіткамі пальцаў. Следства ў справе знікнення аператара расейскага каналу ОРТ спыненае. Дзмітрыя прызналі памерлым, але дзе ягоныя парэшткі, дагэтуль невядома.

Hавiны
Памерла маці Дзмітрыя Завадскага
2023.05.25 22:42

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў