У Рызе ўзнавілі легендарны мурал з плошчы Пераменаў


Дакладная копія муралу з дыджэямі пераменаў, які стаў сімвалам менскай плошчы Пераменаў, з’явілася 25 траўня ў сталіцы Латвіі.

Копія муралу з дыджэямі пераменаў у Рызе.
Фота: d_BOrjajevs / Twitter

Копія муралу з дыджэямі настолькі дакладная, што на ёй таксама ёсць ліхтар і бел-чырвона-белы сцяг.

Мурал у дворыку на вуліцы Чарвякова ў Менску аднаўляюць зноў і зноў.
Фота: чытачы радыё «Свабода»

Мурал на плошчы Пераменаў быў канчаткова знішчаны сілавікамі падчас акцыі памяці загінулага Рамана Бандарэнкі, калі людзі прыйшлі ў двор, дзе жыў і быў затрыманы Раман. Але мурал час ад часу спрабуюць аднавіць. Гэтак, напрыклад, 8 траўня ўначы хтосьці зноў намаляваў дыджэяў пераменаў.

Hавiны
Забойства Рамана Бандарэнкі: што вядома пра гэта злачынства праз пяць месяцаў?
2021.04.12 18:47

АД, belsat.eu

Стужка навінаў