У Менску 25 сакавіка затрымалі не менш за 9 асобаў


Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 9 асобаў, затрыманых 25 сакавіка ў Менску.

Калаж: Белсат

На Дзень Волі ў Менску былі затрыманыя прынамсі 9 асобаў: Данііл Асавялюк, Арцём Сабалеўскі, Станіслаў Базарнаў, Аляўціна і Віктар Бяляўскія, Вячаслаў Загорскі, Віктар Янушкевіч, Сяргей і Галіна Філіпавы.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», частку затрыманых накіравалі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Напярэдадні ў сталіцы былі заўважныя не толькі супрацоўнікі МУС, але і салдаты тэрміновай службы, якія спынялі мінакоў і правяралі іхныя мабільныя тэлефоны.

Hавiны
У Дзень Волі на вуліцах Менску заўважаныя аўтазакі і сілавікі
2022.03.25 17:52

belsat.eu

Стужка навінаў