Суддзі, якая вынесла прысуд старшыні Саюзу палякаў, бестэрмінова забароняць уезд у Польшчу


Анджэліка Борыс, кіраўніца Саюзу палякаў у Беларусі.
Фота: Блог Горадні s13.ru

Суддзі, які прызначыў арышт старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анджэліцы Борыс, бестэрмінова забароняць уезд у Польшчу. Пра гэта на брыфінгу 25 сакавіка распавёў кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ер-міністра Міхал Дворчык, паведамляе wiadomosci.onet.pl.

Hавiны
Еўразвяз патрабуе вызвалення прадстаўнікоў Саюзу палякаў і ўсіх палітвязняў
2021.03.25 17:17

Міхал Дворчык паабяцаў зрабіць захады з нагоды рэпрэсіяў у Беларусі супраць палякаў. Паводле яго, прэмʼер Польшчы Матэўш Маравецкі на пасяджэнні Рады Еўропы «падыме тэму рэпрэсіяў супраць польскай меншасці ў Беларусі».

Дворчык падкрэсліў, што кожны беларускі чыноўнік і кожны, хто бярэ ўдзел у рэпрэсіях супраць польскай меншасці ў Беларусі, «пацярпяць ад наступстваў».

«На гэты момант мы рыхтуем план дзеянняў, накіраваных на дапамогу пацярпелым. Мы таксама разлічваем на салідарнасць нашых еўрапейскіх партнёраў. Згаджацца з пераследам людзей толькі за тое, што яны маюць польскую нацыянальнасць, катэгарычна нельга», – падкрэсліў ён.

Артыкулы
Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні старшыні Саюзу палякаў у Беларусі
2021.03.25 10:20

Старшыню незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліку Борыс затрымалі 23 сакавіка. На наступны дзень суддзя Руслан Гурын прысудзіў ёй 15 содняў арышту за кірмаш рамеснікаў «Гарадзенскія Казюкі». Пазней пракуратура завяла на Борыс ды іншых асобаў крымінальную справу за нібыта распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні.

Сілавікі таксама прыйшлі да гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута, дырэктаркі грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай, да кіраўніцы лідскага аддзелу Саюзу палякаў у Беларусі Ірэны Бярнацкай. Ператрусы прайшлі ў офісах, звязаных з СПБ.

У пачатку сакавіка затрымалі кіраўнікоў Польскай школы ў Берасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў