Больш за 3 тысячы долараў на месяц: колькі зарабляе дэпутат «палаткі» Ігар Марзалюк


Ігар Марзалюк – адзіны з усіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання, якога ў адміністрацыі Лукашэнкі пастанавілі пакінуць на трэці тэрмін. Выданне «Зеркало» адшукала ягоную дэкларацыю пра даходы, з якой можна даведацца, наколькі для яго гэта хлебнае месца.

Ігар Марзалюк.
Фота: БелТА

Зыходзячы з дэкларацыі Ігара Марзалюка, апублікаванай у газеце «Веснік Магілёва», ягоны гадавы даход у 2022 годзе склаў Br 104 393 (паводле тагачаснага курсу прыблізна $ 39 845), ці Br 8699 ($ 3320) за месяц. Гэта выглядае нашмат больш, чымся ў іншых калегаў, бо дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у 2022 годзе атрымлівалі ад Br 4566 да Br 5706 (ад $ 1743 да $ 2178).

Дэпутат такога ўзроўню паводле заканадаўства не мае права сумяшчаць дэпутацкага крэсла з іншаю працаю (выключэнне – навуковая, творчая і педагагічная дзейнасць).

Найбольш верагодна, што Марзалюк, як былы навуковец і выкладчык, мае легальныя дадатковыя даходы. Напрыклад, ён уваходзіць у аўтарскія калектывы падручнікаў, якія рэгулярна перавыдаюцца, а аўтарам адпаведна налічваюцца ганарары. Магчыма таксама, што нешта можа перападаць і за частыя выступленні на тэлебачанні.

З нерухомай маёмасці Ігар Марзалюк мае дзве кватэры. Адна з іх – у Менску, агульнаю плошчаю 74,5 м², а другая – у Магілёве, плошчаю 62,8 м².

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў