Гадавіна поўнамаштабнай вайны ва Украіне ды высахлыя каналы ў Венецыі. Галоўныя здымкі


Візіт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ва Украіну, анамальна нізкі ўзровень вады ў рэках Італіі, будоўля найбуйнейшага ў Паўночнай Еўропе сонечнага парку ды акцыі пратэсту ўва ўсім свеце ў гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну – сабралі галоўныя падзеі свету ў фотаздымках.

Людзі фатаграфуюць рэчышча ракі По ў італьянскай камуне Лінаролё (Linarolo). На фоне адсутнасці снегу на навакольных горных вяршынях, адсутнасці дажджоў за апошнія шэсць тыдняў ды пераважна цёплых тэмператур узровень вады найбуйнейшага італьянскага возера, Гарда, упаў да самага нізкага ўзроўню за апошнія 30 гадоў. Лінаролё, Італія.
Фота: Piero Cruciatti / AFP / East News
Сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве, Украіна.
Фота: R4545 POU / Zuma Press / Forum
Гіганцкі ўкраінскі сцяг быў намаляваны групай актывістаў ля амбасады Расеі ў Лондане напярэдадні першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Marcin Nowak / Reporter / East News
Сонечныя батарэі на 340 гектарах атачаюць вёску Ёльдэруп (Hjolderup), якая складаецца з 12 хатніх гаспадарак. Сонечны парк магутнасцю 300 МВт будзе найбуйнейшым у Паўночнай Еўропе і будуецца кампаніяй «Danish European Energy» у Ёльдэрупе, Данія.
Фота: Ritzau Scanpix / Reuters / Forum
Мітынг ля расейскай амбасады з нагоды поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Варшава, Польшча. 24 лютага 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Вайскоўцы 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ля прыфрантавога гораду Бахмут, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Marko Djurica / Reuters / Forum
Некаторыя са знакамітых маляўнічых каналаў Венецыі практычна высахлі праз адсутнасць дажджоў і моцныя адлівы. Венецыя, Італія.
Фота: Mega / The Mega Agency / Forum
Дзве савы-сіпухі цалуюцца на галінцы. «У гэтых дзвюх закаханых птушак у паветры сапраўды адчуваўся раман», – пракаментаваў фатограф Колін Эдўардс. Кеймбрыджшыр (Cambridgeshire), Вялікая Брытанія.
Фота: Colin Edwards / Caters News / Forum
Рэйсэры выконваюць смяротныя трукі, каб здзівіць навакольных, у спробе зарабіць дадатковыя грошы, едучы вертыкальна ўверх па сцяне і дасягаючы хуткасці 50 міляў за гадзіну. Богура (Bogura), Бангладэш.
Фота: Azim Khan Ronnie / Solent News / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў