Беларусу ўдалося ўцячы з рабства ў Дагестане


Дзякуючы намаганням валанцёраў удалося вызваліць менчука з рабства ў Дагестане. Мужчына працаваў на цагельні, а трапіў туды праз падман.

Дзмітрый, якому ўдалося ўцячы з рабства ў Дагестане.
Фота: скрыншот з відэа / Поток / Telegram

Як расказаў сам мужчына, якога завуць Дзмітрый, яго падманулі ў Маскве, паабяцалі працу на складзе. У выніку ён апынуўся на цагельным заводзе недалёка ад Каспійску, дзе яго ўтрымлівалі шэсць мужчынаў.

Дзмітрый быў там не адзін, ва ўсіх, хто працаваў на заводзе, адбіралі пашпарты.

Са словаў мужчыны, калі ён папрасіў аддаць дакументы, яму сказалі, што яго купілі за 35 тысячаў (магчыма, маюцца на ўвазе расейскія рублі), а таму ён мусіць адпрацаваць мінімум тры месяцы.

Дзмітрыя ўдалося вызваліць дзякуючы намаганням актывісткі руху «Альтэрнатыва» Эльвіры Магамедавай. Жанчына пры гэтым рызыкавала сваім жыццём, бо мужчыны, якія ўтрымлівалі беларуса, пераследавалі яе, перакрывалі ёй рух і білі па шыбах аўта.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў