Трагедыя ў Віцебску: падчас пажару загінулі чатыры чалавекі


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў выніку пажару ў кватэры на вуліцы Партызанская ў Віцебску загінула цэлая сямʼя, у тым ліку 5-гадовае дзіця.

Інфармацыю пра пажар у кватэры на вуліцы Партызанская віцебскія ратавальнікі атрымалі ў 14:29.

«Пры абследаванні кватэры ратавальнікі ў адным з пакояў знайшлі ў несвядомым стане дзіця 2018 года і яго маці 1982 года нараджэння, якія гасцявалі ў дзядулі з бабуляй. Затым у суседнім пакоі яшчэ дваіх – гаспадара кватэры 1961 года нараджэння і яго жонку 1964 года нараджэння», – адзначаецца ў прэс-рэлізе МНС.

Пацярпелых перадалі медыкам, якія канстатавалі смерць усіх чацвярых чалавек.

Прычыны трагедыі высвятляюцца, кажуць у МНС.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў