Пяці жыхарам пасёлка пад Ваўкавыскам прысудзілі штрафы і «хатнюю хімію» за графіці з Пагоняй і ўлёткі


Мужчыны, паводле абвінавачвання, намалявалі нацыянальны герб на пад’ездах 18 дамоў, на паліклініцы, атэлье рамонту абутку і сценах «Еўраопту».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. «Пагоня» на слупах мкр. Альшанка ў Горадні.
Фота: Саша Праўдзіна

Суд Ваўкавыскага раёну скончыў разгляд крымінальнай справы супраць пяці жыхароў пасёлка Краснасельскі Гарадзенскай вобласці, піша «Вясна».

Абвінавачаныя – супрацоўнікі заводу «Краснасельскбудматэрыялы»: 34-гадовы майстар Ігар Вераціла, 40-гадовы намеснік галоўнага механіка Андрэй Паппо, 42-гадовы электраманцёр Віталь Сядляр, 41-гадовы праграміст Сяргей Капліч і 43-гадовы вядучы інжынер-канструктар Алег Касіла.

Верацілу, Паппо, Капліча і Касілу прызналі вінаватымі ў «Апаганьванні будынкаў» (арт. 341 КК РБ); Седляра, Капліча і Касілу – у «Паклёпе» (арт. 188 КК РБ). Падсудныя адмовіліся ад адвакатаў, баранілі свае інтарэсы самі. Усе прызналі віну ў поўнай меры і сплацілі шкоду камунальнікам.

Паводле следства, Вераціла, Паппо, Капліч і Касіла 10 кастрычніка 2020 года ў Краснасельскім чырвоным балончыкам праз трафарэт намалявалі герб Пагоня на пад’ездах 18 дамоў на вуліцах Рабінавая і Будаўнікоў, на сцяне мясцовай паліклінікі, а таксама на тарцах «Еўраопта» і атэлье па рамонце абутку. Шкоду ад гэтага ацанілі ў 185 рублёў 37 капеек.

Hавiны
Уладальніка бел-чырвона-белага дома асудзілі на 15 дзён арышту
2021.11.20 19:57

Капліча, Касілу і Седляра асобна абвінавацілі ў тым, што 26 снежня 2020 года яны расклейвалі ўлёткі з «паклёпам» на 17 чальцоў выбарчых камісіяў Кранасельскага – ва ўлётках былі асабістыя звесткі і заклік «запомніць, з кім побач мы жывем, хто з’яўляецца памагатым улады, якая збівае і забівае невінаватых жыхароў нашай краіны».

Нікога з 16 «пацярпелых» на судзе не было, яны прасілі суд не караць падсудных або караць нястрога. Суддзя Мікалай Сяргейка вёў дыялогі з падсуднымі, у якіх, як адзначыла «Вясна», прадэманстраваў няведанне зменаў заканадаўства: пагражаў большымі пакараннямі, чым, паводле закону, маглі б атрымаць падсудныя, якіх ён судзіў за дзеянні, што былі да ўзмацнення адказнасці паводле закінутых ім артыкулаў.

22 снежня агучылі выракі:

  • Каплічу і Касілу – 2 гіды і 2 месяцы абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»);
  • Седляру – 1 год і 6 месяцаў «хатняй хіміі»;
  • Верацілу і Паппо – штрафы па 2320 рублёў кожнаму.

Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Hавiны
У 58-гадовага лекара з Нароўлі правялі ператрус. Магчыма, за Пагоню пад шклом стала
2021.11.15 10:13

АА belsat.eu

Стужка навінаў