У Санкт-Пецярбургу паліцыя сарвала прэзентацыю польскага перакладу кнігі пра злачынствы НКВД


У Санкт-Пецярбургу паліцыя сарвала аўтарскую сустрэчу расейскай праваабаронцы Ірыны Фліге. Мерапрыемства з нагоды выхаду польскага перакладу кнігі Ірыны «Сандармох. Драматургія сэнсаў» праходзіла ў Інтэр’ерным тэатры, паведамілі «Белсату» у Генеральным консульстве Польшчы ў Санкт-Пецярбургу.

petersburg policja samardoch konsul
Расейская паліцыя ўварвалася на прэзентацыю польскага перакладу кнігі «Сандармох. Драматургія сэнсаў». Санкт-Пецярбург, Расея. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Генеральнае консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу.

Кніга выдадзена ў супрацы Польскага Інстытуту ў Санкт-Пецярбургу і Цэнтру ім. Мерашэўскага, распавядае пра месцы памяці сталінскіх злачынстваў у Расеі.

Паліцыянты, якія прыйшлі на прэзентацыю, праверылі дакументы ва ўсіх прысутных у памяшканні і канфіскавалі адзін асобнік кнігі. Сілавікі заявілі, што шукалі апазіцыянераў і замежных агентаў.

Крамлёўскія медыі, якія прыйшлі разам з паліцыяй, выказалі здагадку, што ў тэатры адбываўся мітынг расейскай апазіцыі, арганізаваны польскімі дыпламатамі. У памяшканні знаходзіўся генеральны консул Польшчы Гжэгаж Слубоўскі і іншыя супрацоўнікі генконсульства. Праз гадзіну, калі былі зафіксаваныя звесткі аб усіх удзельніках мерапрыемства, паліцыя пакінула тэатр.

Гісторыі
Праўда пра Катынь: як кіраўніцтва СССР пайшло на адну з самых жудасных фальсіфікацыяў
2023.04.13 17:13

Гісторыя Сандармоха як месца памяці сімвалічна канцэнтруе ў сабе агульную гісторыю памяці пра Вялікі тэрор і эпоху сталінскіх рэпрэсіяў, піша на сваім сайце Польскі інстытут у Санкт-Пецярбургу. Сябра «Рускага мемарыялу» – арганізацыі, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 2022 годзе, праваабаронца і аўтарка кнігі Ірына Фліге так характарызуе «галоўную асаблівасць памяці пра тэрор у сучаснай расейскай масавай свядомасці»:

«Ёсць трагедыя, ёсць нявінныя ахвяры – але злачынства няма і злачынцаў няма». Па сутнасці, гэта памяць пра трагічную эпоху без трагічнай віны, а значыць, без яе адкуплення і без катарсісу».

petersburg policja samardoch konsul
Расейская паліцыя ўварвалася на прэзентацыю польскага перакладу кнігі «Сандармох. Драматургія сэнсаў». Санкт-Пецярбург, Расея. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Генеральнае консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу.

За ўвесь час Вялікага тэрору (жнівень 1937 – снежань 1938) на месцы расстрэлу вязняў Белбалтлагу, размешчаным у безыменнай глушы, пазней названай Сандармохам, быў забіты не менш як 6241 чалавек. Сярод іх, паводле звестак «Мемарыялу», у запаведніку Сандармох пахаваныя 240 палякаў і не менш за 20 чалавек іншых нацыянальнасцяў, якія нарадзіліся ў Польшчы.

Hавiны
За паход у Курапаты могуць арыштаваць. Што адбываецца ў мемарыяле
2023.10.29 22:32

Польскае выданне кнігі «Сандармох. Драматургія сэнсаў» дапоўнена ўступам Фліге «Сандармох: польская прысутнасць» і гістарычным уступам «Палякі – ахвяры Сандармоха» Аляксандра Даніэля. Польскае выданне таксама мае багаты іканаграфічны матэрыял.

Сённяшняму ўварванню расейскай паліцыі на прэзентацыю кнігі папярэднічала кампанія знішчэння польскіх мемарыяльных мясцінаў у Расейскай Федэрацыі.

Марыя Міхалевіч/PJ belsat.eu

Стужка навінаў