Прэзідэнт Польшчы заклікаў працягваць падтрымку беларускай супольнасці


Выступаючы 25 лістапада на канферэнцыі «Ідэя Еўропы» ў Каўнасе на адной сцэне з прэзідэнтамі Літвы і Латвіі, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў і надалей падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць.

Анджэй Дуда. Скрыншот з відэа: Kancelaria Prezydenta RP / Facebook

«Штодня ўкраінцы змагаюцца за свабоду ад расейскага нашэсця. Беларусы таксама змагаюцца за свабоду дэмакратыі, змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі. Мы падтрымліваем іх. Таму што толькі вольнае і моцнае грамадства Беларусі зможа супрацьстаяць ціску расейскага суседа», – заявіў Анджэй Дуда.

Раней, у Дзень Незалежнасці Польшчы 11 лістапада, Анджэй Дуда ў прамове на ўрачыстай цырымоніі ў цэнтры Варшавы таксама згадаў Беларусь, калі звяртаўся да госця – прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.

«Літва і Польшча разам, суверэнныя, незалежныя, гордыя, моцныя, – казаў Дуда ў вітанні Наўседу. – Гэта ўмацаванне бяспекі нашай часткі Еўропы. Я веру, што мы разам тут – краіны Балтыі, чальцы NATO, я веру, што ёсць нашыя саюзнікі з поўдня, я веру, што духам з намі сёння шмат якія сябры з Украіны, а таксама нашыя сябры і суседзі з Беларусі, з глыбокім жаданнем свабоднай і суверэннай дзяржавы».

У той жа дзень, 11 лістапада, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі выказаў салідарнасць з імкненнем беларускага народу да пабудовы свабоднай краіны: «Паважаныя беларускія сябры, святкуючы незалежнасць Польшчы, мы разумеем, якое фундаментальнае значэнне мае ўласная незалежная Радзіма. Мы бачым вялікія выпрабаванні, праз якія вы праходзіце, і мы салідарныя з вамі ў вашым памкненні да пабудовы свабоднай дэмакратычнай беларускай дзяржавы».

Hавiны
МУС Літвы спыніла супрацу з беларускімі калегамі
2022.11.25 14:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў