Улады Беларусі скардзяцца, што Еўразвяз не хоча дапамагаць вывозіць мігрантаў


Каля 200 уцекачоў чакаюць у Нацыянальным аэрапорце вылету ў Ірак. Пра гэта 25 лістапада паведаміў дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вольфавіч, піша БелТА.

Вальфовіч заявіў, што ўцекачы з Іраку хацелі вярнуцца ў дадому – у краіну, з якой яны ўцяклі.

«Але рэйс з нейкіх прычынаў сёння не адбыўся, не прыбыў у Беларусь. Каля 200 мігрантаў знаходзяцца ў аэрапорце ў чаканні гэтага рэйса», – заявіў дзяржсакратар Саўбезу.

Пры гэтым Вальфовіч паскардзіўся на адсутнасць дапамогі з боку ЕЗ.

«Дзе дапамога з боку Еўразвязу? Яе проста не бачна. Таму Беларусь дзейнічае і будзе дзейнічаць як нармальная цывілізаваная еўрапейская дзяржава ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі нормамі і патрабаваннямі, выконваць усе міжнародныя дамовы», – заявіў Вольфавіч, не патлумачыўшы, што значыць апошняя фраза.

Hавiны
Яшчэ 700 іракскіх курдаў захацелі вярнуцца дадому
2021.11.25 08:25

Радыё «Мир» перадае, што прычына адмены рэйсы – неаплата яго Еўразвязам.

Самалёт меўся вылецець 25 лістапада а 14:30. Але яшчэ напярэдадні ў менскім аэрапорце паведамілі пра скасаванне рэйсу, перадаваў «Sputnik».

У «Iraqi Airlines» заявілі, што рэйсы ў Беларусь адменены на 25 і 27 лістапада.

Рэпартаж
Міхалова – польскі горад каля мяжы, які дапамагае і вайскоўцам і мігрантам
2021.11.24 16:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў