Цягам дня незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі спрабавалі 347 мігрантаў


Як паведамляе памежнай служба Польшчы, цягам 24 верасня было зафіксавана 347 спробаў незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі.

Пры гэтым былі затрыманыя чатыры чалавекі: тры грамадзяніна Конга і адзін грамадзянін Сірыі. Астатнія спробы перасекчы мяжу памежнікі перадухілілі.

Акрамя таго, за аказанне дапамогі ў незаконным перасячэнні мяжы затрыманыя шэсць чалавек: два грамадзяніна Сірыі, два – Украіны, два – Грузіі.

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіраваным перакідванні мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы.

Аб’ектыў
Андрэй Ягораў: мігранты могуць стаць сацыяльнай праблемай для Беларусі
2021.09.24 23:01

Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайной. Як адзначыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу на Генеральнай Асамблеі ААН 22 верасня, ужо шмат тыдняў рэжым Аляксандра Лукашэнкі «прывозіць у сваю краіну дзясяткі тысячаў адчайных жыхароў Блізкага Усходу, якіх прымушае пераходзіць нашыя межы пад міліцэйскімі дручкамі і спрабуе выклікаць штучны гуманітарны крызіс».

Аб’ектыў
4 смерці ля беларускай мяжы
2021.09.20 23:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў