Палітвязня Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму


У Судзе Івацэвіцкага раёну 29 жніўня пройдзе паседжанне па замене палітзняволенаму Сцяпану Латыпаву пакарання на больш жорсткае, паведамляюць праваабаронцы. Верагодна, яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Цяпер жа палітвязень адбывае тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму № 22 «Воўчыя норы».

Сцяпан Латыпаў раздае кветкі дзеўчынам, якія стаяць у ланцугу салідарнасці. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 года.
Фота: VS / Facebook

У сярэдзіне траўня Сцяпана перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на пяць месяцаў. За першыя два тыдні там палітвязень атрымаў толькі два лісты. Таксама ў калоніі яго змяшчалі ў ШІЗА агулам на 32 дні, 27 з іх ён адбыў у лютым.

Памяшканне камернага тыпу – распаўсюджаны метад ціску. Гэта такая спецыяльная камера, дзе вязні маюць права атаварвацца ў турэмнай краме на адну базавую велічыню за месяц, атрымліваць адну бандэроль цягам шасці месяцаў, мець штодзённы шпацыр на 30 хвілінаў і хадзіць на працу. Падчас прагулкі забаронена стасавацца з іншымі зняволенымі. Спатканні і званкі забароненыя.

зона.бел
Як самая жорсткая ў краіне калонія «Воўчыя норы» перапрафілявалася з наркатычных на палітычных вязняў
2022.05.27 14:00

Нагадаем, што 16 жніўня Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Сцяпана абвінавацілі ў стварэнні дваровага тэлеграм-чату, майстэрні для вырабу пратэснай сімволікі, супраціве міліцыянтам пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі «Беларбо» яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры наданні паслуг у хімічнай абароне раслінаў. Сам Латыпаў на судзе віны не прызнаў.

Артыкулы
Як у Беларусі катуюць палітвязняў. 10 гісторыяў пра нечалавечае стаўленне
2022.06.21 12:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў