На аўтамагістралі Нямеччыны загарэлася фура, якой кіраваў беларус


Аварыя адбылася ўвечары 23 жніўня на аўтамагістралі А7 у цэнтральнай Нямеччыне, перадае мясцовае паліцэйскае ўпраўленне. 

26-гадовы кіроўца з Беларусі адчуў рэзкі пах гару, а потым у кабіне з’явіўся дым. Мужчына змог прыпаркаваць вялікагруз на ўзбочыне, схапіў каштоўныя асабістыя рэчы і паспеў пакінуць машыну.

За вельмі кароткі час фура ўспыхнула. Агонь распаўсюдзіўся на кабіну кіроўцы і прычэп, які быў загружаны старымі электрапрыборамі і шынамі. Праз некаторы час фура згарэла дашчэнту.

Фота: presseportal.de

Паведамляецца, што беларус не пацярпеў. Таксама з-за таго, што аўтамабільны паток быў у гэты час невялікі, агонь не перакінуўся на іншы транспарт.

Страты ацэньваюцца прыкладна на 300 тысяч еўраў. Што стала прычынай задымлення і пажару – не паведамляецца.

Аналітыка
Як улады пераключыліся на пошук грошай унутры краіны і хто купляе беларускія аблігацыі?
2022.08.24 20:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў