ААН заклікала Польшчу прыняць уцекачоў з беларускай мяжы


Блізка мяжы з Польшчай ужо 12 дзён жывуць больш за трыццаць мігрантаў. Паводле іх, яны з Афганістану (праверыць гэта немагчыма). Яны не могуць патрапіць да Польшчы, іх таксама не ўпускаюць і ў Беларусь. Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах бежанцаў (UNHCR) заклікала Польшчу прыняць некалькі дзясяткаў бежанцаў, якія больш за два тыдні знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.

«Мы заклікаем польскія ўлады забяспечыць гэтым людзям доступ да неадкладнай медычнай дапамогі, прававых кансультацыяў і псіхалагічнага падтрымання», – заявіла 24 жніўня, прадстаўніца UNHCR у Польшчы Крысцін Гуае.

Паводле яе слоў, згодна з Жэнеўскай канвенцыі ўцекачоў нельга караць за тое, што яны выбралі спосаб нелегальнага перасячэння мяжы.

Варшава адказала ААН

Між тым у заяве МЗС Польшчы адзначылі, што Варшава цалкам выконвае Канвенцыю аб статусе бежанцаў.

«У той жа час мы чакаем, што Беларусь, як удзельніца канвенцыі, выканае ўзятыя на сябе абавязкі ды акажа адпаведную дапамогу людзям, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі. У гэтым кантэксце мы спадзяемся, што ўдзел Офісу UNHCR ААН у Менску будзе спрыяць намаганням беларускіх уладаў па аказанні дапамогі патрабуючым», – гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Hавiны
Польшча прапанавала Беларусі дапамогу для мігрантаў, якія заселі пад польскай мяжой
2021.08.23 09:54

Нагадаем, што з беларускага боку беларуска-польскай мяжы ўжо каля двух тыдняў качуюць мігранты. Яны не могуць патрапіць да Польшчы, не ўпускаюць іх і ў Беларусь.

Агулам з пачатку ліпеня польскія памежнікі паведамілі пра спробу каля 2 тыс. нелегалаў патрапіць з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

Hавiны
На мяжы з Польшчай жывуць каля 50-і мігрантаў. Вярнуцца ў Беларусь ім не даюць
2021.08.18 21:42

МГ belsat.eu

Стужка навінаў