У Курапатах апаганілі мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму


На мемарыяльны крыж у гонар беларускага гісторыка, палітыка і грамадскага дзеяча, усталяваны ў Курапатах, невядомыя нанеслі надпісы з абразлівымі словамі, вынікае з фотаздымкаў, размешчаных 24 ліпеня ў тэлеграм-канале «Historyja».

У Курапатах апаганены мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму.
Фота: Historyja/Telegram

Гэта не першы выпадак такога абыходжання з гэтым і іншымі помнікамі і памятнымі знакамі ў Курапатах.

Мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму быў усталяваны ў 2016 годзе. Ён выраблены з дубу, над ім працавалі мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў