Расколіны імперыі, што трашчыць у швах

Цяжка сімпатызаваць якому-кольвек з бакоў цяперашняга бунту ў Расеі.

Байцы ПВК Вагнэра пакідаюць штаб Паўднёвай вайсковай акругі, каб вярнуцца на базу, у горадзе Растоў-на-Доне, Расея, 24 чэрвеня 2023 г.
Фота: Reuters / Forum

Цяжка сімпатызаваць якому-кольвек з бакоў цяперашняга бунту ў Расеі. У Прыгожына хіба што менш сілаў – але затое ў яго «ёсць яйцы». Ён, вядома, змрочны бандыт, але бандыт з характарам – рыса, якой сёння моцна не стае расейскім уладам. А сіла характару супраць гэтак званых рэалістаў як у палітыцы, так і на вайне мае вялікае значэнне. Прыгожын кантралюе яшчэ і значную частку рэсурсаў, на што атрымаў у свой час «мандат» ад Пуціна…

Стала ясна, што пуцінізм – гэта не сталінізм, а розніца перш за ўсё – у кантролі над рэсурсамі. Пры Сталіне рэсурсы на сто адсоткаў кантраляваліся дзяржавай, што ж да рэсурсаў для раскошнага жыцця – дык іх амаль не было. Нават сам дыктатар жыў адносна сціпла.

Гэтым разам мы маем справу з прыватным кантролем рэсурсаў васаламі, падкантрольнымі Пуціну. Але хцівасць, амбіцыі і звязаныя з імі канфлікты кантраляваць няпроста.

Я спадзяюся, што гэтая авантура яшчэ больш пашырыць расколіны імперыі, якая і так трашчыць у швах, каб у будучыні гэтым маглі скарыстацца таксама і сілы ДАБРА.

belsat.eu

Стужка навінаў