Еўразвяз дасць Украіне € 9 млрд дапамогі


Еўрапейскі Звяз дасць Украіне 9 мільярдаў еўраў дапамогі, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі пасля саміту ЕЗ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: eadaily.com

«Украіна цяпер у стане вайны, і ёй няма чым плаціць за шмат якія дзяржаўныя паслугі, таму мы ўхвалілі вылучэнне 9 мільярдаў еўраў дапамогі», – заявіў Матэўш Маравецкі.

Апроч гэтага, Украіна атрымае 1 мільярд еўраў ад Нямеччыны. Грошы будуць накіраваныя ў бюджэт Украіны на фінансаванне першачарговых сацыяльных і гуманітарных выдаткаў, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Украіны.

Аналітыка
Украіна і Малдова сталі кандыдатамі ў Еўразвяз. Што гэта дае і калі змогуць далучыцца цалкам?
2022.06.24 20:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў