Юрфак БДУ апублікаваў «пакаянныя» відэа са студэнтам


На старонцы Instagram юрфаку БДУ з’явілася «пакаянныя» відэа са студэнтам, які прызнаўся ў тым, што нібыта дыскрэдытаваў адміністрацыю факультэту. А пасля абурэння грамадскасці апублікавалі яшчэ адзін запіс з тлумачэннямі.

Юрыдычны факультэт БДУ.
Фота: earchives.bsu.by

24 траўня ў Instagram-акаўнце юрфаку БДУ апублікавалі «пакаяннае» відэа са студэнтам факультэту. Навучэнец 3-га курсу ў відэа распавёў, што нібыта распаўсюджваў звесткі, якія дыскрэдытуюць адміністрацыю факультэту, ганьбяць БРСМ.

На відэа звярнулі ўвагу медыі і грамадскасць. Людзі абурыліся, што запіс відэа парушае крымінальныя нормы, а гэта проста не можа быць не зразумелым на юрфаку. Пасля гэтай хвалі каментароў зʼявілася яшчэ адно відэа. Гэтым разам з «тлумачэннямі». Студэнт ВНУ распавёў, чаму «прасіў прабачэння раней»:

«Я як мужчына, які асмеліўся на публічную абразу, хачу прынесці свае публічныя прабачэнні. Усіх, хто не навучаецца ў гэтым універсітэце і не мае дачынення да гэтай дзяржавы, прашу звяртаць увагу не толькі на Крымінальны кодэкс, але і Грамадзянскі кодэкс. Я люблю сваю краіну і зраблю ўсё дзеля таго, каб яна квітнела».

У звароце маладзён яшчэ раз выбачаецца перад адміністрацыяй ВНУ і сілавікамі ды просіць больш не турбаваць яго і яго факультэт. Гэты зварот ён скіраваў «збеглай апазіцыі» ды «некампетэнтным праваабаронцам».

Агляд
Freedom House: Беларусь хутка ператвараецца ў калонію Расеі
2023.05.24 19:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў