Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю аб візавым рэжыме з Расеяй


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю аб візавым рэжыме для грамадзян Расеі і даручыў прэм’ер-міністру краіны Дзянісу Шмыгалю прапрацаваць гэтае пытанне. Пра гэта 25 траўня паведамляецца на сайце ўкраінскага прэзідэнта.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

«На фоне поўнамаштабнай расейскай агрэсіі ўзнятае пытанне зʼяўляецца важным і неадкладным, таму неабходнасць узмацнення рэжыму кантролю за ўездам грамадзян РФ на тэрыторыю Украіны падтрымліваю», – такі адказ на петыцыю апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

Раней Украіна не раз узмацняла жорсткасць працэсу ўезду на сваю тэрыторыю. Першапачаткова перасячэнне мяжы было магчыма па ўнутраных пашпартах грамадзян, затым уезд дазвалялі толькі па замежных пашпартах.

Адказ Уладзіміра Зяленскага на петыцыю аб увядзенні візавага рэжыму з Расеяй. Скрыншот: president.gov.ua

Петыцыя была зарэгістраваная 11 лютага, 2 траўня яна набрала 25 тысяч подпісаў, неабходных для разгляду прэзідэнтам.

Інтэрв’ю
Рэпарацыі за вайну ва Украіне: ці заплаціць Расея за свае злачынствы і што чакае Беларусь
2022.05.25 11:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў