Палітычны пераслед у Беларусі за 25 траўня


У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадскай супольнасці. «Белсат» абагульняе падзеі і распавядае пра рэпрэсіі, пра якія стала вядома 25 траўня.

Фота: aif.ru

– У судзе Маскоўскага раёну агучылі прысуд 29-гадоваму Instagram-блогеру і палітзняволенаму Сяргею Сакаўцу. Суддзя Таццяна Пірожнікава па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу прызначыла яму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пры затрыманні ў яго выбівалі логін і пароль.

– Інфармацыйная прадукцыя сайта і сацыяльных сетак «Медыязоны» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

– Палітзняволенага фрылансера радыё «Свабода» Андрэя Кузнечыка пачнуць судзіць 8 чэрвеня. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме ў Магілёўскім абласным судзе. Родныя і калегі Андрэя дагэтуль не ведаюць, у чым канкрэтна абвінавачваюць журналіста.

– У Салігорску ў галоўны офіс Беларускага незалежнага прафсаюза прыйшла міліцыя. Прыйшлі сілавікі і ў офіс старшыні БНП на ААТ «Беларуськалій» Аляксандра Мішука.

– КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» асуджанага на 11 гадоў палітвязня Руслана Слуцкага. Ён асуджаны за замах на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін, а таксама за «акт тэрарызму» – падкідванне на аўтамабільную дарогу самаробных металічных шыпоў перад аўтамабілямі, якія ўдзельнічалі ў праўладным аўтапрабегу.

– Усяго ў спісе грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», ужо 270 чалавек.

Hавiны
У Швейцарыі будуць судзіць былога спецназаўца, які прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні апанентаў Лукашэнкі
2022.05.25 20:13

– Падчас суда над 12 фігурантамі «справы Аўтуховіча», падазраваная пенсіянерка Галіна Дзербыш заявіла, што падчас следства ёй увесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна неаднаразова пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымала ніводнага адказу. Акрамя гэтага, яе змяшчалі ў карцар тэрмінам на 10 содняў, там не давалі неабходных лекаў, таму яна некалькі разоў траціла прытомнасць.

– Прысуд Гаразенскага абласнога суда ў дачыненні да Соф’і Сапегі не абскарджаны і набыў законную моц. Ёй прысудзілі 6 гадоў калоніі.

– У Беларусі 12 новых палітвязняў. Яны асуджаныя ці ўзятыя пад варту паводле артыкулаў за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (міліцыянтаў), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

– Хадайніцтва пра вызваленне Эдуарда Бабарыкі зноў адхіленае. Сын Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў СІЗА без суда ўжо амаль два гады.

– У Пецярбургу затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў федэральны вышук за абразу Лукашэнкі.

– Палітзняволеную Таццяну Вадалажскую пачнуць судзіць 7 чэрвеня. Сацыёлаг і каардынатарка «Лятучага ўніверсітэту» утрымліваецца за кратамі з 23 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 КК.

– Адваката Віталя Брагінца асудзілі на 15 сутак за нібыта непадпарадкаванне каля РУУС (артыкул 24.3 КаАП). Віталь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ зранку 23 траўня: наўпрост на выхадзе з дому.

Аналітыка
Дваіх беларусаў з ПВК Вагнэра падазраюць у ваенных злачынствах на Кіеўшчыне. Хто яны?
2022.05.25 14:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў