Ва Украіне вырашылі не дэпартаваць беларускага экс-палітвязня Івана Красоўскага


Беларус Іван Красоўскі перамог ва ўкраінскім судзе: 25 красавіка ягоную апеляцыйную скаргу задаволілі, рашэнне пра прымусовае выдварэнне скасавалі, паведамілі ягоныя сябры ў Instagram і Telegram.

12 жніўня 2020 года ў Менску быў затрыманы 18-гадовы Іван Красоўскі. Як выявілася пазней, ягоны тэлефон праслухоўвалі з сакавіка, падставай для затрымання сталі размовы аб магчымых пратэстах 2020 года. Сілавікі яго жорстка збілі, катавалі – ён трапіў у лякарню, па вызваленні доўгі час ён перасоўваўся на інвалідным вазку. Другі раз яго затрымалі ў канцы верасня 2020 года і распачалі крымінальную справу за «масавыя беспарадкі», у лютым 2021 года асудзілі на «хімію», а праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Іван здолеў з’ехаць з Беларусі ва Украіну, у кастрычніку 2021 года падаў там заяву на статус уцекача. Аднак праз вялікую загружанасць і ковідныя абмежаванні, як мяркуе Іван, да канца года яму так і не пазванілі. На пачатку 2022 года Іван трапіў у шпіталь. Праз два дні па выпісцы Івана з лякарні пачалася вайна ва Украіне. Беларус спачатку займаўся валанцёрствам, а потым пачаў здымаць дакументальны фільм пра вайну, ездзіў на перадавую.

Але яго вырашылі дэпартаваць з Украіны: затрымалі ў кастрычніку 2022 года, пастанавілі выдварыць з краіны праз «нелегальнае знаходжанне», але ён пайшоў у суд.

Каментар
«Гэта не дэпартацыя». Беларус Іван Красоўскі распавёў пра нюансы сваёй справы аб нелегальным знаходжанні ва Украіне
2023.03.01 19:09

Як расказалі ягоныя знаёмцы ў сацсетках (карыстальніца @danceinside_ у Instagram і Іра Лукашэнка ў Telegram), 25 красавіка Іван Красоўскі перамог у судзе: ягоную апеляцыйную скаргу задаволілі і прынялі рашэнне пра скасаванне прымусовага вяртання.

«Калі выходзілі, суддзя аклікнула: «Іван! Жыве Беларусь!» – расказала Іра Лукашэнка.

Тую ж гісторыю расказала @danceinside_ – і дадала, што на «Жыве Беларусь» адказалі «Слава Україні».

Hавiны
Ва Украіне пагадзіліся прыняць заяву на ВНЖ у беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава
2023.02.02 19:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў