У спіс «экстрэмістаў» дадалі Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна


МУС зноў пашырыла спіс «экстрэмістаў» і дадало ў яго яшчэ 23 асобы. Сярод унесеных у спіс сузаснавальнікі Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін.

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін у варшаўскай студыі «Белсату». 21 кастрычніка 2020 года.
Фота: Яна Пракопчык / Белсат

Таксама ў спіс дадалі старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, ягонага намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім. У снежні мінулага года ім вынеслі прысуд, і цяпер яны застаюцца за кратамі. Таксама ў спіс дадалі фігуранта «справы Зельцара» Арцёма Задруцкага.

Цяпер у спісе «Пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» прозвішчы 2735 чалавек.

Людзям, якія трапілі ў спіс «экстрэмістаў», на працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца: займаць дзяржаўныя пасады і праходзіць вайсковую службу, займацца выдавецкай і педагагічнай дзейнасцю (у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграмаў), а таксама займацца дзейнасцю, звязанай з абарачэннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў