У Кіеве пераймянуюць амаль 300 гарадскіх аб'ектаў, назвы якіх звязаныя з Расеяй і Беларуссю


У Кіеве пераймянуюць 279 гарадскіх аб’ектаў, у тым ліку вуліцы, праспекты, станцыі метро, назвы якіх звязаны з Расеяй і Беларуссю. Пра гэта паведаміў намеснік мэра Уладзімір Бандарэнка.

Таксама плануюць прыбраць помнікі і памятныя знакі, звязаныя з Расіяй і СССР.

«Цяпер мы збіраем прапановы па перайменаванні вуліц і плошчаў. Работы ў нас шмат. Ідэнтыфікаваны 279 аб’ектаў, звязаных з краінай-агрэсарам і яе саюзнікамі і якія патрабуюць перайменавання. Але іх можа быць больш. Мы чакаем прапановы ад жыхароў», – распавёў Бандарэнка ў каментары «Украінскай праўдзе».

Таксама Бандарэнка растлумачыў, што шэраг назваў адназначна павінны быць перайменаваны, такія як вуліца Маскоўская або плошча Амурская, тады як некаторыя назвы могуць быць пераасэнсаваны – напрыклад, вуліца Беларуская. Па яго словах, усё будзе залежаць ад двух рэчаў: ці прыйдзе прапанова на перайменаванне, і ці будзе пераасэнсаванне.

Намеснік мэра Кіева дадаў, што калі будзе больш за 2 прапановы па перайменаванні, то яны будуць выстаўлены на рэйтынгавае галасаванне і па яго выніках будуць рыхтаваць праект рашэння.

Да таго ж мэр Кіева Віталь Клічко анансаваў прыбіранне скульптураў «Дружбы народаў» з цэнтру Кіева. Дэмантаж пачнецца ўжо на гэтым тыдні.

Фота: vitaliy_klitschko/ Telegram

Больш вядомую Арку Дружбы народаў прыбіраць не будуць, але пераймянуюць і будуць падсвечваць колерамі ўкраінскага сцягу. У лістападзе 2018 года актывісты адлюстравалі на Арцы Дружбы народаў расколіну ў знак салідарнасці з украінскімі палітвязнямі, якіх утрымліваюць у расейскіх турмах.

Фотарэпартаж
«Хочам ратаваць жыцці». Як хлопцы з Адэсы самі робяць бронекамізэлькі для вайскоўцаў
2022.04.25 21:12

АД belsat.eu

Стужка навінаў