Суд над праваабаронцай Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі зрабілі закрытым


Пракурор Раман Бізюк заявіў хадайніцтва аб слуханні судовага пасяджэння ў закрытым рэжыме, паколькі ў матэрыялах крымінальнай справы нібыта «маюцца матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці». Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Усе палітвязні і іх абаронцы былі супраць закрыцця працэсу. Нягледзячы на гэта, суддзя Сяргей Хрыпач задаволіў хадайніцтва пракурора і вырашыў разглядаць справу ў закрытым рэжыме. Усіх прысутных выгналі з залі суда.

Агулам, у гэтай справе фігуруе 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы крымінальнай справы складаюць 160 тамоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, па справе з дзесяці чалавек – восем адмовіліся даваць паказанні.

Абвінавачанымі па справе з’яўляецца каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк, а таксама палітзняволеныя актывісты анархісцкага руху – Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Аляксандр Францкевіч, Аляксей Галаўко, Аляксандр Казлянка, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Андрэй Марач, Даніла Чуль. Палітвязняў абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах – «Революционное действие», «Народная самооборона», «Революцiйна дiя», і судзяць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў.

Артыкулы
ГУБАЗіК назваў Марфу Рабкову адной з кіраўніц міжнароднай злачыннай анархісцкай арганізацыі
2021.11.04 14:07

Марфа Рабкова на судзе была ў сімвалічнай майцы «Добі вольны эльф». Прысутныя адзначылі, што яна вельмі схуднела за час зняволення, выглядае стомленай і бледнай.

На судзе Аляксандр Францкевіч, Мікіта Дранец і Аляксандр Казлянка адмовіліся ўставаць, калі прадстаўляліся суду. Суддзя спытаў у Францкевіча, чаму ён не ўстае, той адказаў: «Не бачу сэнсу – і так сядзім».

РР belsat.eu

Стужка навінаў