260-ы дзень пратэстаў. Галоўнае


Belsat.eu падводзіць вынікі 25 красавіка – 260-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Затрыманні ў лазні

Увечары 24 красавіка ў Жодзіна сілавікі зладзілі напад на лазню ў прыватным сектары: былі затрыманыя 13 жанчын і 7 мужчын. Іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта «арганізавалі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэставай сімволікі». Усіх прысутных затрымалі і даставілі ў РУУС, дзе на іх склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП.

Затрыманне ў Жодзіна 24 красавіка.
Фота: minobl_uvd / Telegram

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», чацвёра затрыманых мужчын – Аляксандр Кавалёў, Яўген Шаляпень, Станіслаў Рэпкін і Яўген Літвінаў– абвясцілі галадоўку. Яны пратэстуюць супраць таго, што ім выстаўляюць абвінавачванні ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве і супраціве міліцыі.

Узлом сайту БелАЭС

На галоўнай інтэрнэт-старонцы Беларускай АЭС з’явіўся запіс нібыта ад супрацоўнікаў станцыі, якія папярэджваюць аб магчымай трагедыі на АЭС і просяць неадкладна закрыць станцыю. Міністэрства энергетыкі паведаміла, што сайт БелАЭС быў узламаны невядомымі.

«Кім менавіта – цяпер высвятляюць спецыялісты. Апублікаваная ў паведамленні інфармацыя з’яўляецца фэйкам», паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

Паведамленне, размешчанае на старонцы, пачынаецца са словаў: «Праца АЭС небяспечна! Трагедыя можа адбыцца ў любы момант!»

Скрыншот з галоўнай старонкі сайту Беларускай АЭС.
Фота: belaes.by

«Мы, работнікі беларускай АЭС, вельмі рызыкуем, калі размяшчаем гэты тэкст на галоўнай старонцы нашага прадпрыемства. Але гэта – адзіны спосаб перапыніць маўчанне. Мы робім гэта, таму што нам страшна. Першымі пацерпім менавіта мы», – напісана ў паведамленні.

У заяве сказана, што на працягу ўсёй будоўлі, на аб’екце адбываліся аварыі і паломкі. Некаторыя з іх траплялі ў СМІ, але большасць кіраўніцтву ўдавалася хаваць. Першы блок быў запушчаны спехам пад велізарным ціскам з боку кіраўніцтва краіны і на той момант не быў гатовы да запуску.

«Укід» прапагандыстаў наконт справы аб падрыхтоўцы «перавароту»

Дзяржаўны тэлеканал ОНТ паказаў чарговы сюжэт, прысвечаны так званай справе аб «падрыхтоўцы вайсковага перавароту».

Допыт Фядуты ў КДБ. Скрыншот з відэа YouTube/Телеканал ОНТ

У сюжэце прапагандысты прадэманстравалі 5-секундную відэанарэзку з допытаў трох абвінавачаных па гэтай справе. «Я прызнаю сябе вінаватым», – кажа на відэа Юрась Зянковіч. «Я прызнаю сваю віну», – кажа Рыгор Кастусёў. «Прызнаю сябе вінаватым ва ўдзеле ў змове», – кажа Аляксандр Фядута.

Варта адзначыць, што адвакаты фігурантаў справы звязаныя жорсткай падпіскай аб неразгалошванне і не маюць магчымасці публічна патлумачыць сапраўдную пазіцыю сваіх падабаронных. Адвакатам забаранілі распавядаць падрабязнасці нават сваякам абвінавачаных.

Hавiны
Жонка Аляксандра Фядуты распавяла пра яго стан у следчым ізалятары КДБ
2021.04.25 11:23

Акрамя таго, у сюжэце ОНТ доктар гістарычных навук Станіслаў Князеў распавядае, што для перавароту нібыта рыхтавалася каля 150 пазадарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі.

«Мы іх маглі бачыць па тэлевізары, калі яны ганяліся па пустыні за Кадафі. Меркавалася пад прыкрыццём уварвання, што яны дойдуць да Менска ад Літвы (тут невялікая адлегласць, можна за тры гадзіны дасягнуць горада Менска), з буйнакаліберных кулямётаў узяць рэзідэнцыю і расстраляць прэзідэнта», – заявіў Князеў.

Пры гэтым не тлумачыцца, якое ён мае дачыненне да гэтай справы і адкуль можа ведаць пра такія дэталі.

Hавiны
Дырэктар ФСБ выказаўся наконт «спробы вайсковага перавароту» ў Беларусі
2021.04.25 16:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў