Прэм'ер-міністр лічыць, што курс беларускага рубля стабільны


Раман Галоўчанка заявіў, што падставаў прымаць дадатковыя захады рэгуляванняў на валютным рынку няма. На думку прэмʼер-міністра, ваганні курсу часовыя, піша прэсавая служба ўраду.

Курсы ў абменніках у Менску, Беларусь. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка лічыць, што падзенне курсаў беларускага рубля пасля нападу Расеі на Украіну выкарыстоўваецца ў тым ліку і дэструктыўнымі сіламі, каб пасеяць паніку, збіць людзей з нармальнага рытму жыцця, выклікаць нейкі хаос і ўнутры краіны».

«Урад абмеркаваў сітуацыю і прыйшоў да высновы, што ні цяпер, ні бліжэйшым часам няма ніякіх падставаў, каб прымаць захады дадатковага рэгулявання на валютным рынку. Курс беларускага рубля застанецца стабільным. Увядзенне якіх-небудзь абмежаванняў нават не абмяркоўваецца. Часовыя флуктуацыі могуць быць, гэта нармальна для эканомікі. У Нацбанку дастаткова рэсурсаў, каб нейкія ваганні згладжваць. Мы гэта праходзілі шмат разоў», – адзначыў прэмʼер-міністр.

Раніцаю 25 лютага на гандляваннях на валютна-фондавай біржы беларускі рубель пачаў умацоўвацца. Але гэтае ўмацаванне пакуль ніяк не адлюстравалася ў абменніках. Курс продажу і набыцця долара ЗША перакрочвае 2,8 рубля.

Эканоміка з Чалым
Ці вытрывае Беларусь гандлёвую вайну з Украінаю?
2022.02.24 19:05

СД belsat.eu

 

Стужка навінаў