Лукашэнка: «Ведаем усіх гэтых змагароў і збеглых з Беларусі. Гэтаму трэба супрацьстаяць»


На сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савету бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам Лукашэнка выказаўся пра «дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што год для Беларусі будзе няпросты:

«Мы ніколі не хавалі гэтага. Я пастаянна пра гэта казаў: гэты год будзе няпросты. І не толькі таму, што ў грамадстве ёсць нейкае недастатковае разуменне працэсаў развіцця Беларусі. Жаданне дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне некаторых унутраных сілаў, і асабліва вонкавых».

Лукашэнка адзначыў, што ціск ідзе па ўсіх кірунках, нават у спорце. Беларуссю спрабуюць стырнаваць і кіраваць. Але ён абяцае з гэтым разабрацца.

«На шчасце, мы выявілі ўсе гэтыя цэнтры. Ведаем усіх гэтых змагароў і збеглых з Беларусі. Але ведаць мала. Гэтаму трэба супрацьстаяць», – мяркуе Лукашэнка.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў