У Беларусі прызначылі новага міністра аховы здароўя


Пасаду міністра аховы здароўя заняў Аляксандр Хаджаеў. Адпаведную пастанову прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Хаджаеў.
Фота: minzdrav.gov.by

Хаджаеў узначальваў РНПЦ псіхічнага здароўя. Раней ён працаваў у Галоўным упраўленні арганізацыі медычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя.

З 2020 да 2024 года міністрам аховы здароўя быў Дзмітрый Піневіч. Лукашэнка заявіў, што цяпер бачыць Піневіча на іншай пасадзе. «Чалавек малады, энергічны. Адпускаць яго на спакой ніхто не збіраецца», – цытуе Лукашэнку «Пул первого».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў