Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5400 рублёў


Маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяну Севярынец пакаралі штрафам у памеры 5 400 рублёў нібыта за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і «несанкцыянаванае пікетаванне». Суд адбыўся 25 студзеня. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Таццяна Севярынец.
Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook

Жанчыну затрымалі 9 студзеня, пасля чаго яна трапіла ў лякарню з высокім ціскам. Яе адпусцілі дадому да суда.

Паводле праваабаронцаў, супраць Таццяны Севярынец склалі два пратаколы: за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП) і «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП).

Разглядалі справу маці палітвязня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску.

Сын Таццяны Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. Яго пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму нібыта за рыхтаванне да ўдзелу ў масавых закалотах.

Севярынец з’яўляецца адным з палітвязняў, звесткі пра якога ўлады хаваюць.

30 снежня ў Паўла Севярынца быў дзень нараджэння – яму споўнілася 47 гадоў.

Адзін з былых вязняў распавядаў пра яго:

«Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі і сачыць. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі.

Севярынца не чапалі да лета 2022 года. Потым чулі, што і ў атрадзе, і ў ШІЗА яму забаранілі ўсім мець зносіны з ім. Але Павел заўсёды гаварыў па-беларуску».

Hавiны
Маці Паўла Севярынца даведалася, што з палітвязнем: прыйшло 11 лістоў з турмы
2023.07.24 15:38

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў