Беларусь дамаглася падвышэння тарыфаў на транзіт нафты толькі на 10 %


ААТ «Гомельтранснафта Дружба» змагло дабіцца падвышэння тарыфаў на транзіт нафты праз беларускі адцінак нафтаправоду «Дружба» толькі на 10,2 %, паведамляе «Коммерсантъ».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Yegor Aleyev / TASS / Forum

Раней аператар беларускага адцінку нафтаправоду прапанаваў «Транснафце» павялічыць тарыфы на прапампоўванне нафты праз тэрыторыю нашай краіны ў напрамку Польшчы – на 43 %, а ў напрамку Украіны – на 14,5 %. Неабходнасць росту Менск тлумачыў рэзкім зніжэннем прапампоўвання пасля ўвядзення санкцыяў супраць Расеі і адмовай Нямеччыны і Польшчы з лютага мінулага года закупляць расейскую сыравіну.

«Транснафта» пагадзілася толькі падвысіць на 10,2 % тарыф для прапампоўвання нафты ў напрамку Украіны ў 2024 годзе маршрутам Унеча – Броды. Гэтая нафта паступае ў Вугоршчыну, Славаччыну і Чэхію.

Узгадняць рост стаўкі на 43 % для паўночнай галіны, праз якую нафта з Казахстану перапампоўваецца ў Нямеччыну, Беларусі трэба будзе з Астаной. Але там ужо заявілі, што не падтрымліваюць ініцыятывы Менску, якая прынясе казахскаму боку страты.

Hавiны
Беларусь зноў хоча павысіць тарыфы за транзіт нафты з Расеі і Казахстану
2023.12.16 09:04

СП, belsat.eu

Стужка навінаў