Расея разгарнула ў Беларусі вайскова-палявы шпіталь са 124 медыкамі


У Беларусі разгорнутая праца расейскага медычнага атраду спецыяльнага прызначэння. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Звезда».

Расейскі вайскова-палявы шпіталь у Беларусі.
Фота: tvzvezda.ru

У шпіталі працуюць 124 медыкі: тэрапеўты, УГД-спецыялісты, афтальмолагі, артапеды, неўрапатолагі і рэнтгенолагі. У ім ёсць прыёмнае аддзяленне, тэрапеўтычнае, хірургічнае, рэанімацыя, аптэка.

Як паведамляецца, медычны атрад спецыяльнага прызначэння можа працаваць у любых умовах: як мірнага, так і ваеннага часу. Прыём тут кругласутачны. Прапускная здольнасць шпіталю – да 300 асобаў за содні.

У палявой аперацыйнай, у якой адначасова могуць знаходзіцца два пацыенты. Паводле хірурга Андрэя Часнакова, тут можна лекаваць «любыя паталогіі, звязаныя з брушной паражнінай, з грудной клеткай, з канечнасцямі – накладанне нейкіх фіксацыйных апаратаў, вонкавай фіксацыі, любыя аперацыі».

«Расейскія вайскоўцы могуць быць спакойныя – яны ў надзейных руках медычнага спецназу», – робяць выснову прадстаўнікі расейскага тэлеканалу.

Hавiны
Расейская армія абстраляла шпіталь у Запарожскай вобласці, загінула немаўля
2022.11.23 09:46

23 лістапада ўлады Запарожскай вобласці абвінавацілі расейскіх вайскоўцаў у абстрэле больніцы ў горадзе Вальнянску. У выніку разбуранае радзільнае аддзяленне, дзе загінула немаўля, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў