Польшча просіць Нямеччыну перадаць комплексы Patriot Украіне


Улады Польшчы прапануюць, каб Нямеччына перадала сістэмы супрацьпаветранай абароны не ёй, а непасрэдна Украіне. Гэта, на думку польскіх палітыкаў, будзе лепш і для Польшчы, і для Украіны.

Мар’юш Блашчак.
Фота: mon.gov.pl

Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак папрасіў Нямеччыну перадаць Украіне зенітна-ракетныя комплексы Patriot, прызначаныя для Польшчы

«Пасля чарговых расейскіх ракетных абстрэлаў я звярнуўся да нямецкага боку, каб прапанаваныя батарэі Польшчы Patriot перакінулі ў Украіну і размясцілі на заходняй мяжы. Гэта абароніць Украіну ад далейшых ахвяр і адключэнняў электраэнергіі і павысіць бяспеку на нашай усходняй мяжы», – распавёў Блашчак у Twitter.

Hавiны
Польшча размесціць на мяжы з Украінай нямецкія ЗРК Patriot
2022.11.21 18:22

Такую ж ідэю адносна перадачы Нямеччынай сістэмы СПА Patriot і знішчальнікаў Eurofighter агучыў у інтэрв’ю РАР старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качынскі:

«Для бяспекі Польшчы было б лепш, каб немцы перадалі гэтую тэхніку ўкраінцам, падрыхтавалі ўкраінскія экіпажы, але з умовай, што гэтыя батарэі будуць размешчаны ў заходняй частцы Украіны».

На ягоную думку, гэта дапамагло б украінцам больш эфектыўна збіваць расейскія ракеты і не дапусціць іх падзення на тэрыторыю Польшчы.

21 лістапада Мар’юш Блашчак паведаміў, што ўлады Польшчы прынялі прапанову Нямеччынай размясціць на мяжы з Украінай зенітна-ракетныя комплексы «Patriot». Нямеччына прапанавала перадаць Польшчы ЗРК пасля падзення ракеты на польскай тэрыторыі, у выніку якога загінулі двое асобаў.

Аналітыка
Якім чынам NATO і краіны-ўдзельніцы адрэагавалі на падзенне ракеты на тэрыторыі Польшчы?
2022.11.23 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў