Падвышаны падатак для ПВТ могуць працягнуць яшчэ на два гады


Часовае павышэнне стаўкі адпрыбытковага падатку для работнікаў кампаніяў Парку высокіх тэхналогіяў з 9 % да 13 % могуць прадоўжыць яшчэ як мінімум на два гады. Пра гэта паведамляе devby.io.

Парк высокіх тэхналогіяў.
Фота: dev.by

У снежні 2020 года былі прынятыя папраўкі ў Падатковы кодэкс, якія ў мэтах «кансалідацыі даходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19» павялічвалі з 9 % да 13 % стаўкі адпрыбытковага падатку для работнікаў рэзідэнтаў ПВТ і «Вялікага каменя». Захады ўводзіліся на два гады – з 1 студзеня 2021 года да 1 студзеня 2023 года.

Але з новага праекту зменаў у Падатковы кодэкс вынікае, што павышэнне стаўкі адпрыбытковага падатку для работнікаў кампаніяў ПВТ і «Вялікага каменя» могуць прадоўжыць яшчэ прынамсі на два гады – да 1 студзеня 2025 года. Пры гэтым у дакуменце гэта ўжо не тлумачаць неабходнасцю змагання з каронавірусам.

Новы праект зменаў у Падатковы кодэкс быў прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў. Цяпер яго мае прыняць Савет Рэспублікі і падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Аналітыка
Новы падатак для «дармаедаў» і агульная база прыбыткаў. Што будуць ведаць падатковыя службы пасля Новага года?
2022.11.24 07:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў