Лётчыкам, якія сёлета загінулі пад Баранавічамі, пасмяротна прысвоілі званне «Герой Беларусі»


Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіту Куканенку пасмяротна прысвоенае званне «Герой Беларусі».

Высокага звання лётчыкі ўдастоеныя за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні вайсковага абавязку, паведамляе БелТА. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка. Калаж з фота: Белсат
Абноўлена
У Баранавічах упаў вайсковы самалёт. Два пілоты загінулі
2021.05.19 13:53

Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка загінулі 19 траўня падчас навучальна-трэніровачнага палёту пад Баранавічамі. Іхны ваенны самалёт пацярпеў крушэнне. Да апошняга моманту яны не пакідалі аварыйны самалёт, адводзячы яго ад жылых дамоў.

Прычынай трагедыі стала адмова сістэмы кіравання самалётам.

На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка публічна загадаў пакараць тых, хто пакідаў у інтэрнэце негатыўныя каментары пра гібель лётчыкаў. Тады супраць 20 чалавек распачалі справы паводле арт. 130 («Распальванне варожасці») Крымінальнага кодэксу.

Hавiны
«Бацька павінен ганарыцца сынам». Што вядома пра пілотаў, якія загінулі ў Баранавічах
2021.05.19 16:58

Падзенне самалёта ў Баранавічах – гэта 12-я авіякатастрофа ў гісторыі вайсковай авіяцыі незалежнай Беларусі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў