Белстат: Узровень беспрацоўя ў Беларусі ў трэцім квартале складае 3,4 %


Узровень беспрацоўя ў нашай краіне ў трэцім квартале склаў 3,4 % ад колькасці працоўнай сілы, вынікае з дадзеных, апублікаваных Белстатам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Камітэт апублікаваў дадзеныя выбарачнага абследавання, зробленага ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы.

Пры гэтым у вёсцы і ў горадзе колькасць беспрацоўных прыблізна аднолькавая: горад – 3,4 %, вёска – 3,5 %.

А вось колькасць афіцыйна беспрацоўных мужчын перавышае колькасць жанчын без працы: мужчыны – 3,9 %, жанчыны – 2,9 %.

Найчасцей беларусы шукаюць працу, звяртаючыся да знаёмых, сяброў і сваякоў  – 61 %, праз газеты або іншыя СМІ, Інтэрнэт – 60,8 %, у службу занятасці або ў Агульнарэспубліканскі банк вакансіяў звярталіся толькі 15,7 %, у той жа час 15,9 % шукалі працу наўпрост у арганізацыях.

Нагадаем, што ў другім квартале 2022 года ўзровень беспрацоўя быў роўны тым жа 3,4 %, (у першым квартале 2023-га быў зафіксаваны рост да 3,5 %, у другім – зноў зніжэнне да 3,4 %).

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў