У ЦВК Беларусі заявілі, што выбарчых участкаў за мяжой больш не будзе


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў пра змены ў Выбарчы кодэкс. Гэтак, Беларусь больш не будзе арганізоўваць участкаў для галасавання ў замежжы – нібыта праз каронавірус і скарачэнне дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжою.

Ігар Карпенка. Крыніца: sb.by

«У праект закону закладзеныя нормы, якія адлюстроўваюць досвед правядзення электаральных кампаніяў. Так, не будуць утварацца ўчасткі для галасавання за мяжой, што звязана з наяўным адмоўным досведам правядзення выбарчых кампаніяў з прычыны неспрыяльнай эпідэмічнай абстаноўкі, адсутнасці неабходных умоваў для бяспекі работнікаў замежных установаў і грамадзянаў, скарачэння колькасці работнікаў дыпламатычных службаў», – патлумачыў Ігар Карпенка.

Паводле кіраўніка ЦВК, у праекце таксама прадугледжанае змяненне сістэмы выбарчых камісіяў: прапанавана не ўтвараць акруговыя і раённыя (у Менску) камісіі для выбараў дэпутатаў абласных саветаў і Менскага гарадскога савету. Таксама прапаноўваецца адмяніць парог яўкі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Яшчэ адна са зменаў – назіральнікі павінны будуць акрэдытавацца на ўчастках для галасавання да пачатку датэрміновага галасавання.

Hавiны
Борыс Джонсан пастанавіў не выстаўляць сваёй кандыдатуры на прэм’ера
2022.10.24 00:30

Фота вокладкі: minsknews.by

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў