У Менску пачалі судзіць журналіста Аляксандра Любенчука


Менскі гарадскі суд раніцаю 24 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага журналіста Аляксандра Любенчука. Яго вінавацяць у нібыта стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» альбо ўдзелу ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандр Любянчук. Крыніца: novychas.online

Палітычнага вязня Аляксандра Любенчука трымаюць у СІЗА № 1 у Менску. Судовы працэс у справе журналіста вядзе Алена Ананіч, якая прысудзіла былому прэс-сакратару «А1» Мікалаю Брэдзелеву 4 гады пазбаўлення волі.

Любенчука затрымалі 26 траўня – забралі з вёскі Крывічы Іўеўскага раёну, дзе ён жыў апошнім часам. Прычына затрымання па-ранейшаму невядомая.

Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. Але апошні час перад затрыманнем Аляксандр шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гістарычна-культурную спадчыну Наваградчыны.

Вядома, што ў няволі ў Любенчука пагоршылася здароўе.

зона.бел
«Камбінат перапрацоўвання чалавечыны». Расказваем пра калонію № 1 у Наваполацку, дзе сядзіць Бабарыка
2022.10.23 13:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў