Польская памежная служба адправіла гуманітарную дапамогу ўцекачам на мяжы з Беларуссю


Падляскае памежнае падраздзяленне размеркавала неабходныя для мігрантаў сродкі і рэсурсы ў асобных памежных пунктах на мяжы з Беларуссю, паведамляе польская Памежная ахова.

Гуманітарная дапамога мігрантам на беларуска-польскай мяжы.
Фота: strazgraniczna.pl

Памежнікі, якія нясуць службу ў наўпроставай блізкасці ад мяжы з Беларуссю, перадалі мігрантам цёплыя коўдры, бялковыя і энергетычныя батончыкі, ваду ў бутэльках і тэрмасы з гарбатай. Апроч іншага замежнікі атрымліваюць цёплую вопратку, абутак і ежу.

У кожным з офісаў Падляскай памежнай управы прызначаны каардынатар, які ў супрацы з асацыяцыяй «Łączy nas granica» (польск. «Мы звязаныя мяжой») адказвае за збор рэчаў. Сабралі самае неабходнае.

Гуманітарная дапамога мігрантам на беларуска-польскай мяжы.
Фота: strazgraniczna.pl
Гуманітарная дапамога мігрантам на беларуска-польскай мяжы.
Фота: strazgraniczna.pl
Гуманітарная дапамога мігрантам на беларуска-польскай мяжы.
Фота: strazgraniczna.pl/

Зборы таксама праводзіліся пры супрацы омбудсмана, пры ўдзеле Польскага Чырвонага Крыжа і Варшаўскага ўніверсітэту, а таксама з ініцыятывы капеланаў Памежнай аховы і Войска Польскага. Таксама дзякуючы каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Caritas Polska» і Падляскім рэгіянальным аддзяленнем Польскага Чырвонага Крыжа мігрантам перадаюць базавыя сродкі гігіены і прадукты з доўгім тэрмінам захоўвання.

Памежная ахова Польшчы паведамляе, што дзякуючы інтэграцыі дзейнасці для дапамогі затрыманым і асобам, якія цяпер у ахоўных цэнтрах для замежнікаў, прапаноўваецца поўны догляд і неабходная медычная дапамога.

Hавiны
«Валіце ў сваю Беларусь, адкуль вас выгналі». Беларусы распавядаюць пра арэнду жылля за мяжою
2021.10.24 13:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў