Пуцін можа выступіць з абвяшчэннем аб выніках «рэферэндумаў» ужо 30 верасня


Пасланне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна да Федэральнага сходу можа прайсці 30 верасня, паведамляюць расейскія выданні са спасылкай на крыніцы ў парламенце. Верагодна, што зварот Пуціна будзе прысвечаны «рэферэндумам» аб далучэнні да Расеі акупаваных украінскіх рэгіёнаў і таксама можа завяршыцца падпісаннем «дагавораў» аб прыняцці іх у склад РФ.

Выбаршчыкі самаабвешчанай ДНР на ўчастку для галасавання.
Фота: РИА Новости

Крыніца «РИА Новости» паведамляе, што ў гэты дзень пройдзе «пратакольнае мерапрыемства», узровень арганізацыі якога паказвае на прысутнасць на ім прэзідэнта. Крыніца ў Савеце Федэрацыі перадала выданню, што верхняя палата парламенту будзе гатова разгледзець закон аб уваходжанні ў склад Расеі новых рэгіёнаў 29 верасня.

Дату 30 верасня са спасылкай на крыніцы называе таксама выданне «Вёрстка» і паведамляе, што па словах крыніц, зварот Пуціна да Федэральнага сходу можа быць падобны на падзеі 2014 года, калі перад анексіяй Крыму прэзідэнт выступіў з прамоваю ў Георгіеўскай зале Крамля ў прысутнасці дэпутатаў Дзярждумы і сенатараў, а затым падпісаў дамову аб прыняцці Крыму ў склад Расеі.

Фота
«Марыупаль – гэта Украіна». У Кіеве адбылася акцыя супраць рэферэндумаў аб далучэнні да Расеі
2022.09.24 18:38

«Вёрстка» таксама піша, што ўлады абмяркоўваюць магчымасць увядзення ў Расеі вайсковага становішча «калі Украіна працягне атакаваць «далучаныя тэрыторыі». Такі план дзве крыніцы, блізкія да Крамля, называлі «непажаданым, але магчымым». Таксама абмяркоўваецца забарона на выезд з краіны мужчын, якія падлягаюць прызыву.

Па дадзеных крыніцы «ТАСС» у парламенце, законапраекты аб далучэнні акупаваных тэрыторый да Расеі могуць унесці ў Дзярждуму ўвечары 28 верасня, а разгледзець – на пазачарговым пасяджэнні 29 верасня.

Так званыя рэферэндумы аб далучэнні да Расеі адбываюцца з 23 да 27 верасня ў самаабвешчаных «ЛНР», «ДНР», а таксама на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай вобласцяў. Жыхарам рэгіёнаў прапануецца прагаласаваць аб далучэнні да Расеі, або супраць гэтага. 27 верасня павінны падвесці вынікі «рэферэндумаў».

Аналітыка
У «ДНР», «ЛНР» і акупаваных украінскіх рэгіёнах праходзяць рэферэндумы аб далучэнні да Расеі. Што пра іх вядома?
2022.09.23 11:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў